Міжнародны Дзень роднай мовы

21.02.2020

Традыцыйна ў сярэдняй школе №4 у другой палове лютага праводзіцца Дэкада беларускай мовы і літаратуры. На працягу дэкады вучні прымаюць удзел у віктарынах і інтэлектуальных гульнях, турнірах і экскурсіях.

Асаблівая ўвага, як заўсёды, Міжнароднаму Дню роднай мовы – 21 лютага. Не толькі вучні, а і ўсе работнікі школы з задавальненнем удзельнічаюць у акцыі “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.

Настаўнікі праводзяць адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы, каб падзяліцца вопытам і сваімі педагагічнымі знаходкамі.

Мерапрыемствы, якія прайшлі ў  Дзень роднай мовы:

  • Творчая майстэрня "Вокладка для падручніка беларускай  мовы";
  • Падрыхтоўка і афармленне выставы лялек "Сямейнае шчасце ўласнымі рукамі";
  • Турнір знаўцаў роднай мовы "Пагуляем у роднае слова";
  • Урок беларускай мовы "Асноўныя спосабы ўтварэння прыметнікаў";
  • Экскурсія "Па вуліцах роднага горада" (сумесна з гарадскім краязнаўчым музеем).