День белорусской науки
Найноўшыя даследаванні, укараненне перадавых тэхналогій і сучасных распрацовак у вытворчасць, медыцыну і адукацыю, іншыя сферы дзейнасці, крэатыўны падыход да вырашэння праблем… Усё гэта, безумоўна, дазваляе не толькі паляпшаць узровень і якасць жыцця насельніцтва, але і дастойна выглядаць краіне на сусветнай арэне. Значыць, актуальнасць і неабходнасць развіцця навукі не падлягае сумненню. А свята ў яе гонар – добрая нагода яшчэ раз падкрэсліць важнасць навуковых дасягненняў для дзяржавы і грамадства, прыгадаць людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё высокай і адказнай місіі – весці нас па шляху прагрэсу.